CreateCultre Group запускае Майстэрню відэапраектаў, дзе можна будзе на практыцы навучыцца ствараць, здымаць і манціраваць відэапраекты.
Што будзе
- 7 выкладчыкаў і выкладчыц з вопытам стварэння кіна- і відэакантэнту;
- тэарэтычныя і практычныя заняткі;
- ментарская падтрымка падчас распрацоўкі і стварэння вашага відэапраекта;
- два пітчынгі пілотнага праекта;
- абсталяванне для здымак: святло, камеры і гук;
- утульная студыя для вашых творчых заняткаў.
Каму падыдзе
Арганізатары шукаюць 15 прадстаўнікоў і прадстаўніц некамерцыйнага сектара, творчага класа, актывістаў і актывістак, а таксама тых, хто хоча ствараць важны кантэнт ці ўкараніць медыякампанент у дзейнасць сваёй НДА.
Як трапіць
Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку да 15 кастрычніка і падрыхтаваць невялікую прэзентацыю ідэі ды апісаць вашу матывацыю.
Падрабязнасці па спасылцы.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.