Новости За день
CityDog.io

Беларусаў запрашаюць дапамагчы ў добрай справе

Беларусаў запрашаюць дапамагчы ў добрай справе
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры працягвае збор сродкаў на помнік Змітраку Бядулю. За шэсць месяцаў сабралі амаль 80% – да фінішу засталося ўсяго 2700 руб.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры працягвае збор сродкаў на помнік Змітраку Бядулю. За шэсць месяцаў сабралі амаль 80% – да фінішу засталося ўсяго 2700 руб.

«За шэсць месяцаў, цягам якіх доўжыцца збор сродкаў на стварэнне надмагільнага манумента Змітраку Бядулю, на дабрачынным рахунку Літаратурнага музея назбіралася 9,8 тысячы беларускіх рублёў (усяго неабходна сабраць 12,5 тыс. руб.). Гэта азначае, што наша мэта дасягнута амаль на 80 адсоткаў. Дзякуй усім вялікі», – пішуць супрацоўнікі музея.

Неабходная сума для закрыцця збору – усяго 2700 руб.

Вось так будзе выглядаць сам помнік, які плануюць усталяваць на Усходніх могілках, дзе пахаваны Змітрок Бядуля.

Помнік Змітраку Бядулю.

Як дапамагчы

Прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі, а таксама зацікаўленыя грамадзяне могуць прыняць удзел у дабрачынным зборы сродкаў і зрабіць пасільны грашовы ўнёсак на разліковы рахунак у беларускіх рублях:

BY15AKBB36429000005530000000 у ААТ «АЗБ Беларусбанк», БІК: АКВВВY2X, УНП: 190269032

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: @spadczyna.

#Беларусь #Минск
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter