На беларускамоўным YouTube-канале для дзяцей і дарослых BAYBUS выйшлі новыя серыі гістарычнага мультсерыяла пра Беларусь і падарожжа ў часе – «Прызма Часу». Бачылі такі?
«Прызма Часу» – гэта займальны і адукацыйны мультсерыял, які дапамагае дзецям і дарослым лепш зразумець гісторыю Беларусі праз захапляльныя прыгоды. Мультсерыял ствараецца на беларускай мове і спрыяе вывучэнню роднай мовы, культуры і гісторыі.
Па сюжэце, Франак і Зося жывуць у свайго дзядзькі-навукоўца, які спрабуе стварыць машыну часу. У выніку аднаго з эксперыментаў машына парушае сувязь часоў, і людзі пачынаюць забываць сваё мінулае.
У новым сезоне каманда выпусціла дзве серыі, у якіх галоўныя героі трапілі ў старажытны Полацк і нават пазнаёміліся з легендарнымі асобамі беларускай гісторыі Рагнедай і Рагвалодам.
Падпісвайцеся і дапамагайце праекту развівацца – па спасылцы можна падтрымаць каманду.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.