Новости За день
CityDog.io

Свята ж! Вас запрашаюць на лекцыю, якую мусіць наведаць кожны прыстойны мінчук

Свята ж! Вас запрашаюць на лекцыю, якую мусіць наведаць кожны прыстойны мінчук
Калі вы раптам не ведалі: першая ўзгадка пра Менск была звязана з бітвай на Нямізе 3 сакавіка 1067 года. Сёлета Музей гісторыі горада запрашае на лекторый, прысвечаны гэтай падзеі. Схадзіце, каб ведаць пра родны Мінск больш.

Сёлета лекторый «Ад Менкі да Нямігі» арганізаваны сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Хто выступае: вучоныя, кандыдаты гістарычных навук, якія займаюцца даследаваннем археалагічнага комплекса на рацэ Менцы, вывучэннем Мінскага замчышча, аналізам згадак пра старажытнабеларускія княствы ў сярэднявечных хроніках.

Апрача таго, выступяць оперная спявачка, лаўрэатка міжнародных і нацыянальных конкурсаў Ірына Лой і студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Віктар Багачоў. У іх выкананні прагучаць арыі з оперы «Князь Ігар».

Калі і дзе: 1 сакавіка (пятніца), 18:00, гарадская ратуша.

Колькі каштуе: 5 руб.

#Беларусь #Минск
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter