Новости За день
CityDog.io

Мінчанка прагулялася па метро ў масцы каляднай казы. Глядзіце, як рэагавалі людзі

Мінчанка прагулялася па метро ў масцы каляднай казы. Глядзіце, як рэагавалі людзі
CityDog.io заўважыў пост мінчанкі Юліі ў Instagram з атмасферным відэа, у якім дзяўчына прагулялася па мінскім метро ў традыцыйнай каляднай масцы казы.

CityDog.io заўважыў пост мінчанкі Юліі ў Instagram з атмасферным відэа, у якім дзяўчына прагулялася па мінскім метро ў традыцыйнай каляднай масцы казы.

«Каляда ўжо тут, Каляда сярод нас», – напісана ў пасце.

На відэа бачна, што народ у метро не звяртае на дзяўчыну ніякай увагі: «Але ж можна беларусаў здзівіць Казой?» – каментуе Юлія.

Пад пастом людзі дзеляцца, што калі сустрэлі б дзяўчыну, то абавязкова пачаставалі цукеркамі, а лепей – салам у беларускіх традыцыях.

Так, а чаму каза?

Каза – гэта адзін з галоўных калядных персанажаў, якому заўсёды неслі пачастункі падчас калядавання, каб у доме былі дабрабыт, урадлівасць, багацце.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь #Минск
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter