Каманда «Менскай урбаністычнай платформы» анансавала крутую канферэнцыю. Тэма – Vada ŭ horadzie.
Вось што пішуць арганізатары:
«Вада – неад’емная частка жыцця нашых гарадоў. Але мы часта забываемся пра яе прыроду і патрэбы, толькі выкарыстоўваем, падпарадкоўваем або змагаемся з ёй. Мы думаем, што прыйшоў час перавярнуць гэты падыход і змяніць фокус са спажывання на прызнанне водных сістэм важнай часткай чалавечага існавання».
На канферэнцыі ўдзельнікіі:
- абмяркуюць прыроду водных аб’ектаў і дзейную практыку працы з імі;
- разгледзяць міждысцыплінарны падыход да кіравання воднымі сістэмамі;
- пагутараць пра альтэрнатыўныя падыходы да праектавання, якія ўлічваюць патрэбы вады;
- паспрабуюць наладзіць дыялог паміж спецыялістамі і спецыялісткамі розных сфер.
Канферэнцыя пройдзе з 23 кастрычніка да 2 лістапада анлайн у Zoom.
Падрабязнасці і рэгістрацыя – па спасылцы.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.