Бывший главный редактор самой популярной беларускоязычной газеты (признана беларускими силовиками «экстремистской») Егор Мартинович опубликовал первый пост в фейсбуке после освобождения.
«У мяне было 2 гады і яшчэ 1,5 месяца, каб прыдумаць арыгінальны допіс на гэта месца. Але неяк не склалася, пацягнула на філасофію).
Я хачу сказаць ВЕ-ЛІ-ЗАР-НЫ дзякуй тысячам беларусаў, якія падтрымлівалі мяне, дапамагалі мне ці іншым палітвязням альбо хаця б у душы перажывалі за нас. Гуртом шмат што лягчэй) Пастараюся адпісаць ці адзваніцца кожнаму, ад каго атрымліваў вестачкі. Я толькі пераканаўся, што прыстойных, сумленных беларусаў, сапраўдных патрыётаў нашай краіны ў разы больш, чым я мог сабе ўявіць у самых смелых фантазіях.
Балюча ад разумення, колькі дадатковых клопатаў і праблем звалілася на нашых родных і блізкіх. Асноўны цяжар выцягнулі на сваіх плячах менавіта яны. Нам што? — сядзі на месцы і падлічвай дні. Але ж родныя не падпісваліся на тое, каб бачыць тэрарыстаў у балаклавах у сваёй кватэры, стаяць у чэргах пад СІЗА, а пасля яшчэ і губляць нервы ў чаканні, выпусцяць ці не выпусцяць. Карацей, занадта шмат розных “але”, каб дакладна сказаць, як усім нам варта было рабіць правільна – каб мінімазаваць магчымыя страты і павялічыць шанцы на перамогу Беларусі і здаровага сэнсу. Па-ранейшаму веру, што гэта адбудзецца.
А персанальна для мяне важна, што я вяртаюся на свабоду з чыстым сумленнем. Мне не сорамна глядзець у вочы людзям, і гэта ўжо нямала», – написал Егор Мартинович в Facebook.
Мартиновича и руководителя отдела рекламы и маркетинга Андрея Скурко задержали в июле 2021 года. Их приговорили к 2,5 года колонии по ч. 2 ст. 216 УК за «причинение имущественного ущерба без признаков хищения, совершенноe группой лиц по предварительному сговору, в крупном размере».
По мнению обвинения, редакция неправильно оплачивала счета за электроэнергию и водоснабжение.
Скурко и Мартиновича освободили 18 августа 2023 года.
Фото: Facebook.com.