Новости За день
CityDog.io

Беларуcкіх падлеткаў запрашаюць на круты бясплатны анлайн-летнік. Гэта як?

Беларуcкіх падлеткаў запрашаюць на круты бясплатны анлайн-летнік. Гэта як?
З 25 па 29 сакавіка каманда валанцёраў-беларусаў і беларусак ладзіць бясплатны анлайн-летнік «Палескія рабінзоны і рабінзонкі» для падлеткаў, каб пазнаёміць іх са знакамітымі беларусамі і беларускамі, якія змянілі наш свет.

Да ўдзелу запрашаюцца беларускія падлеткі 11–15 гадоў, якія жывуць як у Беларусі, так і за мяжой. Падчас летніка ўдзельнікі змогуць больш даведацца пра родную мову, гісторыю, культуру і мастацтва, стварыць уласныя творчыя праекты.

Заняткі будуць праходзіць у дзве змены (час па Мінску)

Дзённая змена

  • 10:30–13:30 – атрадная сустрэча,
  • 16:00–16:30 – закрыццё дня (атрадная свечка).

Вечаровая змена

  • 16:30–20:00 – атрадная сустрэча і закрыццё дня.

Таксама для ўдзельнікаў і ўдзельніц абедзвюх змен праводзяцца факультатывы: па два факультатыўныя заняткі з 14:00 да 16:00.

Як трапіць

Для ўдзелу трэба зарэгістравацца да 20 сакавіка ўключна. Не пазней за 22 сакавіка кожны ўдзельнік атрымае ліст з запрашэннем у бацькоўскі чат і чат атрада.

Асноўная мова летніка – беларуская, але важатыя і дзеці могуць самі выбіраць мову зносін.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter