У 2024 годзе музей Якуба Коласа адзначае свой 65-ы дзень нараджэння і запускае конкурс творчых работ «Музей 65.0» на распрацоўку фірмовага стылю.
Што трэба рабіць?
Прыняць удзел у конкурсе можа любы ахвочы па наступных напрамках:
- стварэнне часовага лагатыпа да 65-годдзя музея, які будзе выкарыстоўвацца на працягу юбілейнага года, і каляровае рашэнне фірмовага стылю;
- стварэнне фірмовага шрыфту для музея;
- стварэнне ілюстрацыі музея;
- стварэнне эксплікацыі для выкарыстання ў музейнай прасторы.
Умовы творчых прац
- Праца павінна быць выканана ў праграмах апрацоўкі і рэдагавання камп’ютарнай графікі.
- Праца павінна быць прысвечана 65-годдзю ўстановы і змяшчць у сабе элементы, якія адлюстроўваюць гэта.
Прыём прац ажыццяўляецца да 31 студзеня 2024 года (уключна) на электронную пошту музея – muzeykolas@yandex.ru.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
поделиться