Глядзіце, якія цудоўныя значкі і бірулькі з дрэва выпусцілі беларусы – вам такія трэба.
Калекцыя значкоў і бірулек з прынтамі на беларускай мове – гэта калабарацыя двух крам OKPODOLINS і HMARACHOS, якія прадаюць аўтарскія аксесуары.
Усяго атрымаліся два дропы:
- «Тутэйшыя»,
- «У Краіне Цудаў».
На ўсіх значках і бірульках смешныя надпісы на беларускай мове: «Матуля кажа, што я красун», «Не магу цішэй, я – сэрца», «Усё будзе файненька» і іншыя.
Замовіць і купіць мілату можна ў абедзвюх крамах, кошт – 10 і 15 руб.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.