Арганізатары прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» пачалі прыём заявак ад беларускіх кінематаграфістаў, якія выпусцілі фільмы ў 2021 і 2022 гадах. Тут умовы.
Што за прэмія
Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» адзначае найлепшыя дасягненні ў сферы беларускага кіно. Яе прысуджаюць кінакрытыкі, кінажурналісты, кінадаследчыкі ў трынаццаці намінацыях.
Прэмія дэкларуе важнасць мастацтва кіно для беларускай культуры і для дэмакратычных перамен у краіне.
Другі сезон прэміі пройдзе ў лютым 2024 года.
Намінавацца на «Чырвоны верас – 2024» могуць каротка- і поўнаметражныя ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя фільмы і іх аўтары.
Як паўдзельнічаць
З 14 верасня да 14 кастрычніка можна даслаць ігравы, дакументальны альбо анімацыйны фільм, зняты беларусамі як у краіне, так і за мяжой.
Фільмы, якія былі створаны ў гэты час, але не дэманстраваліся публічна, таксама могуць намінавацца.
Важна: журы не разглядае стужак, знятых з удзелам дзяржаўных сродкаў рэжымаў Беларусі ці Расіі.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.