Выдавецтва «Тэхналогія» выпусціла каляндар на 2024 год з дэталізаванымі гарадскімі пейзажамі Багдана Даўгялы . Паглядзіце, які файны.
На верхняй частцы разгорта размешчаныя знаёмыя любому гарадскому жыхару дэталі, ў якіх кожны ўгадае нешта сваё, а ў ніжняй – сетка на тры месяцы. Кошт – 8,90 руб.
Багдан Даўгяла – аўтар 100-старонкавага графічнага рамана «53 троллейбус. Вавилонское смешение историй». Мы пачыталі яго і расказалі пра свае неадназначныя ўражанні.
Что почитать по теме: Этот комикс про Минск и троллейбус 53-го маршрута уже стал библиографической редкостью. Вот 3 причины, по которым вам его (не) нужно купить
А яшчэ ў мастака ёсць трыптіх «Талонапіс», куды ўваходзяць тры постэры з транспартам, які ходзіць па самых папулярных у менчукоў маршрутах. Постэры таксама можна замовіць на сайце выдавецтва.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фото: Tn.by.