У нядзелю, 24 снежня, гаспадары сядзібы «Стулы» (Брэсцкая вобласць) запрашаюць сустрэць калядную зорку. Што ў праграме?
Сядзіба «Стулы» – адзін з унікальных музеяў Беларусі, які лічыцца сапраўдным царствам «драўлянага народа».
Что почитать по теме: Пачытаць пра ўнікальны музей
Што будзе
- Батлеечная містэрыя «Цар Ірад»;
- майстар-клас па пляценні з саломкі анёла-ахоўніка;
- прэзентацыя каляднай саламянай зоркі;
- пачастунак з 12 калядных страў;
- спевы калядак ля каміна.
Калі: 24 снежня (нядзеля), пачатак святочнай праграмы ў 15:00.
Дзе: сядзібы «Стулы» (в. Стойлы, Пружанскі раён).
Колькі каштуе: ад Брэста будзе арганізаваны даезд мікрааўтобусам (кошт – 80 руб.), таксама можна прыехаць на сваім аўто (кошт – 60 руб.).
Запісацца можна ў інстаграме сядзібы – колькасць месцаў абмежавана.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.