CreateCulture Studio і CreateCulture Group абвяшчае рэгістрацыю на «КінаКаляды48» – праект, у каторым можна стварыць сапраўднае кіно і атрымаць грашовы прыз.
Што за праект
«КінаКаляды48» – гэта чэлендж для ўдзельнікаў і ўдзельніц любой падрыхтоўкі, якія хочуць прымяніць свае навыкі ці паспрабаваць упершыню напісаць сцэнар, зняць, зрабіць гук і зманціраваць гатовы калядны гульнявы караткаметражны фільм за 48 гадзін.
Конкурс адкрыты для прадстаўнікоў любых краін.
Што па ўмовах?
Усе фільмы в гэтым годзе будуць складзены ў альманах і паказаны ў Вільні і іншых гарадах, а потым выкладзены на YouTube канал CreateCulture Group. Удзельнічаць можна ў Вільне і анлайн. Колькасць каманд неабмежавана.
З гэтага года удзельнікі будуць рабіць фільмы з тэмай беларускіх калядных традыцый.
А якія прызы?
Каманда, якая здыме лепшы фільм на думку прафесійнага жюры, атрымае грашовую ўзнагароду, якая цалкам складаецца з рэгістрацыйных унёскаў каманд-удзельнікаў.
Дэдлайны
- рэгістрацыя каманд – да 15 снежня.
- здымкі фільмаў пройдуць – 15-17 снежня.
Таксама падчас падрыхтоўкі пройдзе KinoMixer – гэта анлайн і афлайн нэтворкінг-мерапрыемства, дзе можна пазнаёміцца і знайсці каманду для ўдзелу.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.