Анлайн-часопіс «Аловак» вырашыў далучыцца да сусветнай супольнасці і зладзіць свой творчы чэлендж толькі з беларускімі словамі.
Сутнасць чэленджа ў тым, каб штодзень у кастрычніку маляваць, выразаць, ляпіць, вязаць, вышываць ці нешта вырабляць на зададзеную тэму – на кожны дзень гэта будзе адно прыгожае беларускае слова са спіса «Алоўка».
Умовы простыя:
- стварайце ў кастрычніку работы на тэму прапанаваных слоў,
- публікуйце іх з назвай тэмы і хэштэгам #аловакастрычнік.
Часопіс будзе рэпосціць вашы працы, а самыя лепшыя напрыканцы месяца апублікуе ў сваім профілі і на сайце ў асобнай падборцы.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.