Новости За день
CityDog.io

У Тбілісі з’явілася бясплатная беларуская бібліятэка

У Тбілісі з’явілася бясплатная беларуская бібліятэка
Беларуская прастора ў Тбілісі «Кропка» адчыніла бясплатную беларускую бібліятэку, якую можна падтрымаць, каб больш беларусаў у Грузіі мелі магчымасць пачытаць беларускія творы.

Беларуская прастора ў Тбілісі «Кропка» адчыніла бясплатную беларускую бібліятэку, якую можна падтрымаць, каб больш беларусаў у Грузіі мелі магчымасць пачытаць беларускія творы.

Як пішуць ставарльнікі, з правіламі карыстання, а таксама з электронным каталогам кніг можна азнаёміцца загадзя, а потым проста ўзяць абраную кнігу, завітаўшы ў прастору «Кропка» (адрас удакладняць у адміністратараў).

Пакуль спіс невялікі, але вы можаце дапамагчы.

Ёсць два варыянты:

  • можна аддаць у бібліятэку кнігі беларускіх аўтар_ак ці пераклады замежнай літаратуры на беларускую;
  • пазычыць кнігі часова, каб іх дадалі ў спіс «Народная бібліятэка беларусаў Тбілісі» і больш людзей мелі магчымасць пачытаць беларускія творы.

Па ўсіх пытаннях можна пісаць у тэлеграм ці інстаграм акаўнты прасторы.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь #Грузия
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter