Новости За день
CityDog.io

У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшла новая кніга. Галоўны герой – беларус-эмігрант

У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшла новая кніга. Галоўны герой – беларус-эмігрант
Выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман Вала Клемэнта «Круглая Square». Гэта іранічны жыццяпіс чалавека і імперыі, дзе галоўны герой – мінчанін-эмігрант. Кніга ўжо даступна на сайце выдавецтва, а таксама афлайн у Вільнюсе.

Геня Руд, галоўны герой рамана Вала Клемэнта, нарадзіўся ў Мінску і палову жыцця пражыў на Круглай плошчы (цяпер плошча Перамогі). Усе радасці савецкага дзяцінства былі яму даступныя, у адрозненне ад магчымасці проста адкрыць візу і паехаць у капіталістычны свет.

Але вось ён ужо п’е India Pale Ale недзе ў ваколіцах Trafalgar square і прапануе чытачам аптымістычна глядзець у будучыню: аднойчы ён ужо назіраў, як разваліўся сімбіёз выпраўленча-працоўнага лагера з казармай і калгасам.

Раман выдадзены класічным правапісам, рэцэнзаваў кнігу Уладзімір Арлоў. Замовіць ужо можна на сайце, кошт – 39 zl. (23 руб.).

Вал Клемэнт нарадзіўся ў 1957 годзе ў Мінску ў сям’і выкладчыкаў ВНУ. Пасля школы паступіў на юрыдычны факультэт БДУ, па размеркаванні трапіў на працу ў органы пракуратуры ў Мінску. У 1990 годзе быў запрошаны на працу ў адну з вядучых юрыдычных фірм у Англію. Жыве ў Лондане.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: Gutenberg Publisher.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter