Выдавецтва «Папуры» абвясціла старт продажу кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» у перакладзе з польскай Міколы Хаўстовіча і з ілюстрацыямі Лізаветы Лянкевіч.
«Я выбрала для кнігі фіялетавы, – кажа мастачка, – бо гэты колер для мяне містычны, начны, колер азёрных глыбінь і лясных гушчароў, колер слёз – які дапамагае стварыць у кнізе пэўную таямнічую атмасферу. Менавіта такі настрой я хацела перадаць чытачу праз свае ілюстрацыі».
Кнігу ўжо можна набыць у кнігарні «Параграф 45» – да 31 сакавіка са скідкай 25% за 30,77 руб.
З 1 красавіка навінка будзе даступна і на іншых пляцоўках.
Что почитать по теме: Беларусы выпусцілі аўдыяверсію аднаго з самых містычных беларускіх твораў
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.