Новости За день
CityDog.io

Беларусы абнавілі дадатак з бясплатнымі дзіцячымі аўдыякнігамі. Ужо спампавалі?

Беларусы абнавілі дадатак з бясплатнымі дзіцячымі аўдыякнігамі. Ужо спампавалі?
Найбуйнешая пляцоўка «Кніжны воз» з аўдыякнігамі для дзяцей на беларускай мове абнавілася, каб карыстацца ёю стала зручней.

Найбуйнешая пляцоўка «Кніжны воз» з аўдыякнігамі для дзяцей на беларускай мове абнавілася, каб карыстацца ёю стала зручней.

Што за дадатак

«Кніжны воз» – гэта бясплатны мабільны дадатак ад каманды беларускіх распрацоўшчыкаў, анлайн-чыталка дзіцячых аўдыякніг на беларускай мове.

Яго можна спампаваць у App Store і Google Play або слухаць на сайце.

Што змянілася

  • Усе даступныя кнігі падзялілі паводле ўзросту,
  • дадалі пошук і магчымасць захоўваць улюбёныя кнігі,
  • навучылі дадатак запамінаць, дзе вы спыніліся.

А тут можна падтрымаць каманду

У абноўленым «Кніжным возе» больш за 200 гадзін запісаў і 71 аўдыякніга. І ўсё гэта абсалютна бясплатна ў адкрытым доступе 24/7.

Каб падтрымаць каманду ці падзякаваць за працу, можна заданаціць або аформіць сталую падпіску на сервісе ko-fi.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter