Выдавецтва «Тэхналогія» адкрыла перадзамову на ўнікальную кнігу – першы зборнік скандынаўскіх народных балад па-беларуску.
Кніга прызначаецца ўсім аматарам суровай і таямнічай Скандынавіі.
Творы зборніка перакладзены Яўгенам Папакулем з шасці моў: шведскай, дацкай, нарвежскай, фарэрскай, ісландскай і норн, а таксама суправаджаюцца арыгінальнымі тэкстамі. Тэматыку ўсіх балад можна сцісла апісаць як «каханне, смерць, пачвары».
Кошт па перадзамове на сайце – 16,50 руб.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.