У гэту суботу, 4 лістапада, у Варшаве адбудзецца паказ новай аўтарскай беларускай анімацыі. Уваход вольны.
У праграме заяўлена анімацыя ад сямі аўтараў, у тым ліку Надзі Гіль, Юрыя Сямашкі, а таксама сумесная праца студэнтаў – аніматараў ЕГУ.
«Лірычная і крывавая, сумная і вясёлая, рукатворная і згенераваная штучным інтэлектам. Тры аўтары асабіста прадставяць свае працы. Запрашаем», – пішуць у апісанні мерапрыемства.
Калі: 4 лістапада (субота), пачатак у 16:30.
Дзе: Варшава, Scena Chmielna па адрасе Nowy Świat, 27a.
Уваход: вольны.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.