Места
CityDog.io

Што яны нарабілі з Нямігай?! У гэтай частцы Мінска было прыгажэй, чым у Вільнюсе, самі паглядзіце. Адкрылася open air-выстава пра душу сталіцы, якую мы згубілі

Што яны нарабілі з Нямігай?! У гэтай частцы Мінска было прыгажэй, чым у Вільнюсе, самі паглядзіце. Адкры...
У чацвер, 6 ліпеня, у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася open air-выстава «Успамін пра Нямігу». На ёй прадстаўлены кадры горада, якога ўжо даўно няма з намі: пасля вайны савецкія ўлады метадычна вынішчалі старадаўні раён Нямігі як неперспектыўны. Мы зганялі на выставу і зрабілі пару фота, каб вы дакладна ведалі, куды трэба схадзіць на выхадных.

У чацвер, 6 ліпеня, у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася open air-выстава «Успамін пра Нямігу». На ёй прадстаўлены кадры горада, якога ўжо даўно няма з намі: пасля вайны савецкія ўлады метадычна вынішчалі старадаўні раён Нямігі як неперспектыўны. Мы зганялі на выставу і зрабілі пару фота, каб вы дакладна ведалі, куды трэба схадзіць на выхадных.

Рака Няміга (ад балцкага «бяссонніца»), якая стагоддзямі разліваецца ў дажджы і паводку. На першым фота – 1926 год, над ракой знялі насціл. Другое фота – 1950-я, для няспячай Нямігі робяць калектар

Раён Няміга. Рэдкія фота.
Раён Няміга. Рэдкія фота.

Гэта школьны двор і Халодная (бо не ацяплялася) сінагога, якая стаяла там, дзе зараз уваход у ГЦ «Няміга, 3»

Раён Няміга. Рэдкія фота.

Будынак «Белпрампраекта», які стаў адным з цвікоў у труну разбуранай старажытнай Нямігі

Раён Няміга. Рэдкія фота.Раён Няміга. Рэдкія фота.

Від на вуліцы Няміга і Ракаўская (1958), ніжэй – Няміга разлілася

Раён Няміга. Рэдкія фота.
Раён Няміга. Рэдкія фота.

Вуліца Няміга на рагу з Камсамольскай: 1950-ы і пачатак 1970-х. Дужа падобна да Вільнюса, праўда?

Раён Няміга. Рэдкія фота.
Раён Няміга. Рэдкія фота.

Вуліца Няміга на рагу з Віцебскай (пачатак 1970-х). Такой Няміга была ўся

Раён Няміга. Рэдкія фота.
Раён Няміга. Рэдкія фота.
Раён Няміга. Рэдкія фота.

Гэта спуск ад Сабора Сашэсця Святога Духа да месца, дзе цяпер уваход на станцыю «Няміга». Злева бачныя Жоўтая царква і Халодная сінагога (1951)

Раён Няміга. Рэдкія фота.

Выстава «Успамін пра Нямігу» працуе ў двары Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15) да 1 кастрычніка.

Час працы: серада – нядзеля, з 11:00 да 19:00.

Уваход вольны.

Фота: CityDog.io

#Беларусь #Минск
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter