Зімовы шлях (12+)
10 февраля 2020
Напрыканцы зімы Купалаўскі тэатр чарговы раз запросіць аматараў высокага мастацтва на сустрэчу з шэдэўрам класічнай музыкі – вакальным цыклам Франца Шуберта “Зімовы шлях”.
Зорка Вялікага тэатра Беларусі – сапрана Таццяна Гаўрылава і лаўрэат міжнароднага конкурсу Вольга Запольская (фартэпіяна), пры ўдзеле Макара Громава прадставяць сваю непаўторную інтэрпрэтацыю “Зімовага шляху” – надзвычайна яркую, эмацыйную і з максімальным паглыбленнем у псіхалагічную прастору музыкі Шуберта.
Тэма бясконцай любові працінае ўвесь шубертаўскі цыкл, а Таццяна Гаўрылава – «душа героя» – перадае ўсе шматлікія адценні вобразаў і эмацыйных станаў, і няма ніводнай фразы, праспяванай без удзелу сэрца. 70 хвілін выдатнай дзеі роўныя сапраўднаму ачышчэнню. Той, хто пранікнецца сэнсам і прыгажосцю гэтай музыкі – зразумее сапраўдную каштоўнасць гэтага свету.