Жыццё ў праўдзе
24 октября 2014
Вход: бесплатный.
Кніга выбраных эсэ прэзідэнта Чэха-Славаччыны і Чэшскай Рэспублікі Вацлава Гаўла пабачыла свет у выдавецтве “Логвінаў”.
Кніга, якая мае назву "Жыццё ў праўдзе" і стала дзявятай у серыі "Чэшская калекцыя", змяшчае сем сусветнавядомых праграмных эсэ Вацлава Гаўла перыяду яго дысідэнцтва ў ЧССР (у тым ліку "Сіла бяссільных", "Гісторыя і таталітарызм" або "Слова пра слова"), і столькі ж прамоў аўтара часоў яго прэзідэнцтва. Кніга, апроч уласна твораў Гаўла, утрымлівае таксама "Дэкларацыю Хартыі-77", да стварэння якой аўтар меў непасрэднае дачыненне, і кароткі агляд ягонага жыцця ў датах.
Прадстаўленыя тэксты даюць яскравае ўяўленне пра надзвычайную глыбіню і аб’ёмнасць мыслення чэшскага гуманіста і грамадскага дзеяча. Нават праз шмат гадоў пасля свайго напісання, эсэ і прамовы вельмі надзённа гучаць і для беларускай сітуацыі.
Пераклад кнігі на беларускую мову ажыццявілі Сяргей Сматрычэнка і Юлія Сматрычэнка, прадмову напісаў Лявон Баршчэўскі.
Прэзентацыя кнігі “Жыццё ў праўдзе” адбудзецца 24 кастычніка ў галерэі Ў (Незалежнасці 37а). Падчас прэзентацыі выступіць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мілан Экерт, а таксама адбудзецца сцэнічная чытка аднаактовай п’есы Вацлава Гаўла “Пратэст”. Пачатак а 18-й. Уваход – вольны.
Фото: mzv.cz