Другое

Жнівеньскае сонца (6+)

26 - 27 августа 2017

«Шахматный дом»

Минск, пр-т Пушкина , 28

Справки: тут.

Вход: 4 руб.

Жнівеньскае сонца (6+)

Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г. Мінск, пр. Пушкіна, 28) 26-27 жніўня 2017 г.

Сістэма правядзення: 
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 8 тураў згодна з дзейнымі правіламі ФІДЭ з улікам змяненняў і дапаўненняў на дзень пачатку спаборніцтваў. Кантроль часу 15 хвілін на партыю + 10 сек. / ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзiў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.

Удзельнікі
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя 2006 г.н. і маладзей.
Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. (Тэл. +375 44 762 59 58). У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.

Рэгістрацыя ўдзелу
Зарэгістравацца можна праз форму ўнізе гэтай старонкі альбо праз званок ці смс на адзін з нумароў: +375 44 478 90 51 (velcom) +375 33 388 90 51 (мтс)
Для рэгістрацыі паведамляйце калі ласка прозвішча, імя, год нараджэння і спартыўны разрад удзельніка.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.

Унёсак за ўдзел у турніры складае 4 рублі. Турнірныя ўнёскі будуць прымацца 26 жніўня з 9.00 да 11.00

Праграма спаборніцтваў і сістэма правядзення

26.08: 11:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 11.30 – 1 – 4 тур;
27.08: 11.00 – 5 – 8 тур; Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга тура - закрыццё спаборніцтваў.

Вызначэнне месцаў
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных ачкоў. У выпадку роўнасці ачкоў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:

Каэфіцыент Бухгольца
Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны
Каэфіцыент Бергера

Узнагароджанне
Пераможца і прызёры ўзнагароджваюцца медалямі і дыпломамі.
Прадугледжаны прызы ў катэгорыях да 12, 10 і 8 год, а таксама шмат дадатковых.
Арганізатар пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.

Фото: MOBILMUSIC