Узнайте о жизни и творчестве братьев Гримм (0+)
31 августа 2020 - 31 октября 2020
СПРАВКИ: здесь
ВХОД: для семьи (до 5 человек) - 5 руб., школьникам и студентам - 1,50 руб., взрослым - 3 руб.
З 31 жніўня 2020 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае наведаць літаратурна-мастацкую экспазіцыю “Браты Грым. Жыццё і творчасць”, якая стала вынікам супрацоўніцтва музея і Навуковага таварыства братоў Грым у г. Каселі (Германія).
Браты Грым – Вільгельм Карл і Якаб Людвіг Карл – нямецкія пісьменнікі і мовазнаўцы, члены Берлінскай Акадэміі навук, вядомыя ва ўсім свеце, у першую чаргу, як збіральнікі і ўкладальнікі зборнікаў нямецкіх казак. Апроч гэтага, даследаванні братоў Грым старажытнанямецкай мовы не толькі паклалі пачатак германістыцы, але і аказалі ўплыў на еўрапейскую філалогію ў цэлым.
Пачаты ў 1838 г. вялікі “Слоўнік нямецкай мовы”, які павінен быў ахапіць увесь слоўнікавы запас ад Лютара да Гётэ і стаць свайго роду “натуральнай гісторыяй асобных словаў”, з’яўляецца вянцом непаўторнага навуковага подзвігу братоў Грым.
Адным з галоўных кірункаў дзейнасці братоў Грым быў збор паданняў, міфаў і народных казак, якія яны перапрацавалі ў зборнікі казак. Якаб і Вільгельм Грым былі не першымі, хто запісваў і апрацоўваў фальклорныя апавяданні, але з іх калекцыі (апошняе прыжыццёвае выданне пабачыла свет у 1857 г. і налічвала 210 казак) пачынаецца сістэматычнае збіранне “паэзіі народа” – казак, паданняў, легендаў, песень.
Зборнікі казак братоў Грым сталі класікай і былі перакладзены на шматлікія мовы свету. Паступова набыўшы папулярнасць, яны з часам увайшлі ў скарбніцу сусветнай літаратуры, зрабіліся крыніцай натхнення для мноства пісьменнікаў і мастакоў, прадметам сотняў экранізацый. У 2005 г. “Казкі братоў Грым” былі ўнесены ў міжнародны рэестр ЮНЕСКА “Памяць свету”.
Музей працуе: панядзелак — аўторак, чацвер — субота з 9:30 да 17:30.
Выхадны дзень: нядзеля.