Другое

Жывая бібліятэка

1 марта 2015

Бар «ДК»

Минск, ул. Фабрициуса, 4

Даведкi: mshtrahova@gmail.com

Вход: бясплатна.

Жывая бібліятэка

Я лічу, што індывідуальнасць кожнага чалавека пераўзыходзіць усялякія катэгорыі і агульныя меркаванні. (С) Харукі Муракамі

І сапраўды, кожны з нас сутыкаецца з тым, што яго падводзяць пад нейкую агульнуюкатэгорыю: размаўляеш па-беларуску – апазіцыянер, дзяўчынка-бландынка – дурная, усе цемнаскурыя – прыхалі з Афрыкі, а ўсе музыкі – наркаманы і г.д. Такія “цэтлікі” можна наляпіць на кожнага даволі проста.  Звычайна грамадства гэтым і займаецца. Але ж ці сапраўды гэты чалавек менавіта такі? Ці сапраўды бландынка не можа быць кіраўніком будаўнічай фірмы, а беларускамоўны працаваць у гарвыканкаме?

Мы лічым, што людзі больш, чым стэрэатыпы, і прапаноўваем вам таксама ў гэтым пераканацца. Далёка не першая па ліку, затое першая ў гэтам годзе ў Менску ўжо знаёмая вам  адчыніць свае дзверы 1 сакавіка.

Бібліятэка будзе прымеркавана да Міжнароднага Дня роднай мовы (21 лютага), таму ў першы дзень вясны ва ўтульнай атмасферы бара “ДК” мы прапануем вам не толькі пазбавіцца ад некаторых стэрэатыпаў, але і паразмаўляць па-беларуску.

*”Жывая бібліятэка” – гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых вам «кніг» выступаюць жывыя людзі з уласнымі гісторыямі, якія гатовы адказваць на пытанні. Працуе “Жывая бібліятэка” гэтак жа, як і звычайная: “чытачы” прыходзяць, запаўняюць “бібліятэчную картку”, выбіраюць “кнігу” і чытаюць яе на працягу пэўнага часу.

“Жывая Бібліятэка” можа быць карысная вам, калі вы хочаце:

- абмеркаваць стэрэатыпы і пазбавіцца ад забабонаў у адносінах да іншых людзей;

- задаць пытанні людзям-прадстаўнікам пэўных сацыяльных груп або прафесій, даведацца аб іх жыццёвым досведзе, пачуццях і праблемах у грамадстве;

- лепш зразумець членаў вашай сям'і, сяброў, калег па працы, з якімі вас падзяляюць якія-небудзь адрозненні.

“Жывая Бібліятэка” ў Менску будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library. “Студэнцкая Рада” падтрымлівае сувязь з дацкай арганізацыяй Stop the Violence і афіцыйна прадстаўляе праект у Беларусі, а дапамагае ў арганізацыі “Жывых бібліятэк”праэкт АБФ.

Хочаце ведаць, каго можна будзе “пачытаць”? Сачыце за навінамі ў нашых суполках Вконтакте і Facebook. За тыдзень да мерапрыемства будзе магчымасць папярэдне зарэгістравацца праз адмысловую форму на дакладны час на “чытанне кніг”.

Акрамя таго, для гэтай і наступных “Жывых бібліятэк” мы шукаем “кнігі”, якія хочуць і гатовыя падзяліцца сваім досведам, адчуваюць на сабе дзеянне стэрэатыпаў і хочуць гэтыя стэрэатыпы разбурыць. Калі вы лічыце, што гэта пра вас ці пра вашых знаёмых, то пішыце нам.