Выставки

Падарожныя замалёўкі Кануція Русецкага

29 августа 2014 - 30 сентября 2014

Дом Ваньковичей

Минск, ул. Интернациональная, 33а

Справки: тут.

Вход: уточняется.

Падарожныя замалёўкі Кануція Русецкага

З 29 жніўня па 30 верасня 2014 года ў Доме Ваньковічаў экспануецца выстава “Падарожныя замалёўкі Кануція Русецкага”, дзе прадстаўлены 22 лічбавыя копіі графічных твораў (акварэль і малюнак алоўкам) мастака з альбома малюнкаў, які быў створаны падчас яго падарожжаў па Літве і Навагрудчыне (Навагрудак, Нясвіж, Сноў, Мір) у 1844–1846 гг.

Значную частку альбома складаюць краявіды роднай зямлі, адлюстраванні гістарычных мясцін, аб’ектаў архітэктуры. У першую чаргу ў гэтай серыі трэба адзначыць выяву Мірскага замка, паводле якой потым былі зроблены дзве літаграфіі, адна з якіх трапіла ў выданне Францішка Максіміліяна Сабешчанскага, прысвечанае гісторыі польскага мастацтва, а другая з’явілася ў кнізе Уладзіслава Сыракомлі ў 1853 годзе.

Акварэльная выява Навагрудка з паўразбуранай Успенскай царквой на пярэднім плане пераклікаецца з італьянскімі замалёўкамі мастака. У Нясвіжы Кануцій Русецкі выканаў два малюнкі замка, акварэльны і графічны, а таксама касцёла Божага цела. Яшчэ адным прыкладам графічнай працы з’яўляецца адлюстраванне палаца Рдутлоўскіх у Снове і касцёла ў Іўі. Да гэтага ж шэрага прац трэба аднесці выяву касцёла ў Геранёнах, якая таксама прадстаўлена на выставе.

Падарожны альбом Кануція Русецкага не толькі захаваў для нас вобразы краявідаў і архітэктуры гістарычных мясцін нашай зямлі, але і шмат бытавых сцэн. Прадстаўленыя на выставе творы “Кампанія ў шынку”, “Пераправа каля в. Мікалаева”, “Фальварак Кавалішкі”, “Вясковы краявід”, “Маці і дзеці ў сялянскай хаце”, “Стайня” даюць магчымасць пазнаёміцца з побытам і штодзённым жыццём тагачасных жыхароў Літвы і Беларусі.