Cпорт, гульні і забавы ў беларускай вёсцы
9 января 2016
Справки: тут.
Вход: 45 000 руб.
Мы рады прапанаваць актыўны адпачынак у маляўнічым асяродку музея пад адкрытым небам.
Толькі падчас нашага мерапрыемства Вы зможаце:
*пазнаёміцца з унікальным комплексам спартыўных снарадаў XIX стагоддзя на школьным двары народнага вучылішча і даведацца пра фізічнае выхаванне вучняў у школах Мінскай губерніі
*прайсці выпрабаванне на моц і хуткасць падчас разнастайных спаборніцтваў
*пагуляць у вясёлыя беларускія зімовыя гульні
Самых актыўных удзельнікаў свята чакае прыз – катанне на санях, для ўсіх, хто завітае ў хату да цёткі Груні – цёплы калядны узвар!
За дадатковую плату:
традыцыйныя беларускія стравы ў карчме
лепшыя сувеніры ад народных майстроў
катанне на конях
Зіма – гэта заўсёды па-рознаму, а спорт – добрая нагода весела правесці час!
Фота: vailrealestate.com