Паводле старонак канадскіх дзеннікаў (16+)
2 - 13 октября 2019
СПРАВКИ: здесь
ВХОД: бесплатный
Юрый Эрнэставіч Калядэнка (1954—2018) нарадзіўся ў Міёрах (Беларусь, Віцебская вобласць). У 1971 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), дзе вучыўся на кафедры прамысловага мастацтва і атрымаў адукацыю мастака-канструктара.
З 1977 года працаваў мастаком-афарміцелем, ілюстраваў кнігі ў выдавецтвах „Ураджай” і „Юнацтва”, маляваў карыкатуры для вядомага беларускага гумарыстычнага часопіса „Вожык”. З 1990 года жыў у Канадзе.
Як мастак-ілюстратар супрацоўнічаў з асобнымі канадскімі перыядычнымі выданнямі. Быў заўзятым аматарам верхавой язды і коннага спорту. Пэўны час займаўся ў конна-спартыўнай школе ў Ратамцы пад Мінскам. Лічыў уласнае ўменне абыходзіцца з канямі станоўчай якасцю. Адмыслова ажыццявіў падарожжа на Горны Алтай дзеля магчымасці колькі часу пагарцаваць па схілах.
Час працы: 15:00-18:00 (панядзелак-чацвер).