Выставки

Здесь вы увидите настоящие картины из текстиля (0+)

8 сентября 2021 - 3 октября 2021

Галерея Михаила Савицкого

Минск, пл. Свободы, 15

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 5 руб. — для взрослых; 4 руб. — для студентов; 2,5 руб. — для школьников

 

Здесь вы увидите настоящие картины из текстиля (0+)

8 верасня ў 18:00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё выставы тэкстылю «У пошуках вольнага неба…» Таццяны Козік, прымеркаванай да 60-годдзя мастачкі. Выстава ўяўляе сабой квінтэсенцыю шэрага яркіх і пластычна-выразных праектаў, якія Таццяна Козік у апошнія некалькі гадоў арганізавала ў выставачных залах Беларусі.

Выстава ўражвае канцэптуальнай і вобразнай цэласнасцю, шырокім дыяпазонам творчых пошукаў і эксперыментаў. А яшчэ ўзнёслай паэтычнасцю, светлым настроем, метафарычнасцю і сімвалізмам, і, безумоўна, глыбінным адчуваннем мастачкай сваіх каранёў.

Аснова вобразаў – асабістыя думкі, мроі, успаміны мастачкі. Вольнае паветра, палёт, птушка – ледзь не самыя распаўсюджаныя сімвалічныя вобразы ў творчасці Таццяны Козік. Неардынарнасці і арыгінальнасці створаных вобразных канструкцый шмат у чым садзейнічае ўдала знойдзеная пластычная мова. У габеленах і тэкстыльных пано Таццяна Козік надае асаблівую ўвагу аб’ёму.

Працягвае эксперыменты з формай у графічных малюнках на льне. Прыхільнасць мастачкі да змешаных тэхнік не перашкаджае ёй выкарыстоўваць у сваіх кампазіцыях і элементы гладкага ткацтва.

Самы ўлюбёны матэрыял Таццяны Козік – лён. Але падчас працы над сваімі кампазіцыямі яна ў вольных спалучэннях выкарыстоўвае і іншыя матэрыялы: воўну, сінтэтыку, скуру, дрэва, металічную сетку. Камертонам вобразнасці ў творах з’яўляюцца вельмі паэтычныя, але разам з тым канцэптуальна ёмкія назвы.

Выстава працуе: серада-нядзеля, 11:00-19:00