Выставки

Выставка ко Дню рождения Ивана Шамякина и Ивана Мележа (0+)

8 февраля 2021 - 16 августа 2021

Музей истории белорусской литературы

Минск, ул. М.Богдановича, 13

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: для школьников и студентов — 1,50 руб.; для взрослых — 3 руб.

 

Выставка ко Дню рождения Ивана Шамякина и Ивана Мележа (0+)

8 лютага ў 17:00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца ўрачыстае адкрыццё часовай літаратурна- дакументальнай экспазіцыі “Ад палескіх імхоў да асвейскіх крыніц…”, прымеркаванай да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна і Івана Мележа.

Абодва класікі яшчэ пры жыцці, абодва народныя пісьменнікі Беларусі, абодва нарадзіліся на Палессі… Спіс агульнага, што звязвала Шамякіна і Мележа можна працягваць доўга. А літаратурна-дакументальная экспазіцыя дапаможа даведацца пра гэта значна больш. Іван Мележ пакінуў нам легендарную “Палескую хроніку” (“Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі. Снежань”), а творы Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”, “Сэрца на далоні”, “Вазьму твой боль” як і раней адгукаюцца ў сэрцы чытача.

Экспазіцыя прадставіць партрэты і фатаграфіі Шамякіна і Мележа, графічныя працы вядомых мастакоў А.Кашкурэвіча, Н.Паплаўскай да твораў пісьменнікаў, эпісталярыі, асабістыя рэчы, кнігі з аўтографамі і інш. Лейтматывам экспазіцыі стануць успаміны Івана Шамякіна “Палёт над Палессем”, прысвечаныя Івану Мележу.

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Ад палескіх імхоў да асвейскіх крыніц…” прапануецца шырокай аўдыторыі наведвальнікаў. Выстава будзе дзейнічаць да 16 жніўня 2021 года. У адкрыцці экспазіцыі прымуць удзел сваякі пісьменнікаў, даследчыкі жыцця і творчасці Івана Шамякіна і Івана Мележа, літаратары.

Музей працуе: панядзелак — аўторак, чацвер — субота з 9:30 да 17:30; серада з 9:30 да 19:00.

Выхадны дзень: нядзеля.

Кантактны тэлефон: (017) 363-56-21.