Выставка живописи в Планетарии (0+)
1 апреля 2021 - 2 мая 2021
Мінскі Планетарый з 1 красавіка па 2 мая запрашае наведаць выставу жывапісу Галіны Горавай «Паміж міроў у зорным ззянні…». Экспазіцыя прысвечана тэме Космасу, яго хараству і велічы і прымеркавана да важнай даты.
12 красавіка міжнародная грамадскасць будзе адзначаць 60 гадоў першага палёту чалавека ў космас. Згодна творчай канцэпцыі Галіны Горавай, менавіта мастацкі вобраз дае найбольш паўнавартасную магчымасць судакранання з прыгажосцю Сусвету. Яе жывапісныя творы, прысвечаныя Космасу, – гэта спроба візуальнага асвойвання касмічнага атачэння, своеасаблівае падарожжа па планетах нашай Сонечнай сістэмы.
У сваіх касмічных краявідах мастачка звычайна абапіраецца на сучасныя астранамічныя здымкі, але часам канструюе і цалкам фантастычные пейзажы.
Сустрэча з мастачкай адбудзецца ўвечары, 3 красавіка, у 20:00. У межах праекта «Трыбуна вучонага» Галіна Горава прачытае лекцыю «Панарама космасу ў выяўленчым мастацтве ХХ стагоддзя».
Размова пойдзе пра жанр касмічнага рэалізму і навукова-фантастычную тэматыку выяўленчага мастацтва, а таксама пра творчасць беларускіх мастакоў-касмістаў. Падчас гэтай сустрэчы адбудзецца прэзентацыя каталога твораў Галіны Горавай «Касмічнае падарожжа».
Кошт уваходнага квітка на лекцыю: дарослы — 3,60 руб., дзіцячы — 2,90 руб.