Выставки

Выставка, посвященная художнику Язепу Дроздовичу (0+)

24 марта 2021 - 17 апреля 2021

Музей-мастерская З. Азгура

Минск, ул. Азгура, 8

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 5 руб. – полный.

 

Выставка, посвященная художнику Язепу Дроздовичу (0+)

З 24 сакавіка ў Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура пачне працу выстава мастацкага праекту Сержука Мядзведзева “Новая Зямля”, які зроблен пры ўдзеле мастачкі Лізы Лянкевіч.

Экспазіцыя выставы прадстаўлена фатаграфіямі, аб’ектамі, малюнкамі, жывапісам, зробленнымі мастакамі.

“Язэп Драздовіч заварожваў мяне здаўна. Як беларус, як мастак, як вынаходнік, як празарлівец, які шмат у чым апярэдзіў свой час. Як прарок, што, як і належыць прароку, ня знаў прытулку ў сваёй айчыне і мусіў шукаць прыстанку ў чужых, незямных краях. Нямала папацягала яго жыццё па гэтым і іншых светах, але – на нашае шчасце – спакой ён знайшоў тут, у роднай глебе, даўшы магчымасць нашчадкам дакрануцца да сваёй спадчыны.

І няхай з гэтай спадчыны знойдзена і сабрана ўжо даволі, у мяне не было сумневаў, што яшчэ шмат ягоных карцін, замалёвак і дываноў пыляцца недзе на гарышчах даўно закінутых хат і чакаюць на свой час.

Урэшце летась я выправіўся ў вандроўку па тых мясцінах, дзе слынны мастак дажываў свой век, з надзеяй нечага адшукаць. Дзясяткі наведаных вёсак, сотні агледжаных хат - і вось яна ўдача, вось ён лёс - у вёсцы з назвай Мядзведзева, у паддашку адной з хат мяне чакала старая, абношаная валіза, а ў ёй сапраўдны скарб - пацёртая фотастужка, зрэзаная з падрамніка карціна і стос нататак.

Тое, што палатно і нататкі належалі Драздовічу, я зразумеў адразу. А вось фотастужка была для мяне загадкай. Няўжо Драздовіч быў яшчэ і фатографам? Я ўзяўся надрукаваць фотаздымкі з тых негатываў, і тое, што я ўбачыў, проста мяне агаломшыла. На іх былі рэальныя кадры тых краявідаў, якія Драздовіч адлюстраваў на сваіх марсіянскіх карцінах. А сярод нататак – планы палёту на Марс, яго мапа і схема будовы касмічнага карабля. Ды яшчэ і ў валізе мяшэчак з нейкай чырвонай зямлёй.

Гэта проста неверагодна. Няўжо ён напраўду там быў? Адзін ці не? Чаму ён туды паляцеў? Як гэта ўвогуле было магчыма ў той час? Як ён там жыў? Як доўга? Чаго ён шукаў? Чаму вярнуўся? На жаль, адказаў у мяне няма. А ўсё што ёсць - цяпер перад вамі…” – Сержук Мядзведзеў.

Куратары выставы: Алена Пратасевіч, Уладзімір Парфянок.

Час працы: аўторак – субота, 10:00–18:00.

Выхадныя: нядзеля, панядзелак.