Спектакли

В ТЮЗе покажут премьеру спектакля «Выкраданне правадыра» (6+)

9 сентября 2021

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: от 8 руб.

 

В ТЮЗе покажут премьеру спектакля «Выкраданне правадыра» (6+)

9 верасня ў 18:00 у Тэатры юнага гледача адбудзецца прэм’ера спектакля «Выкраданне правадыра» паводле апавядання амерыканскага пісьменніка О.Генры. Рэжысёрам новай пастаноўкі стаў сябра тэатра з Грузіі – Дзмітры Хвцісіяшвілі, які два гады таму паставіў на сцэне ТЮГа кранальную меладраму «Я бачу сонца».

«Выкраданне правадыра» – нетыповы кіднэпінг на дзве дзеі з антрактам.

  • Рэжысёр-пастаноўшчык: Дзмітры Хвцісіяшвілі
  • Мастак-пастаноўшчык: Ларыса Рулёва

Два махляры выкрадаюць дзевяцігадовага хлапчука, сына заможнага гараджаніна, маючы намер патрабаваць за яго выкуп. Аднак хлапчына, які называе сябе Правадыром Чырвонаскурых, настолькі захапляецца прыгодай, выяўляе такі моцны характар і такую шчырую непасрэднасць, што выкрадальнікі мусяць яму падначаліцца.

Бацька Правадыра не спяшаецца выконваць патрабаванні, сам Правадыр зусім не імкнецца трапіць дамоў, а махлярам бракуе грошай і цярпення дамагацца свайго – настолькі, што пачуваюцца яны вельмі бездапаможна.