Фесты

Vulica Brasil 2017

1 апреля 2017

Хулиган

Минск, ул. Октябрьская, 16

Event Space

Минск, ул. Октябрьская, 16a

Справки: тут.

Вход: бесплатный, на воркшопы нужна регистрация.

Vulica Brasil 2017

Фестываль урбан-арту Vulica Brasil працягваецца. Акрамя стварэння ўжо традыцыйных малюнкаў на сценах (муралаў), падчас чацвёртага этапу зоймемся урбаністычным і экалагічна ўстойлівым развіццём мінскай вуліцы Кастрычніцкая (вядомай як "Вуліца Бразіл"). У мінулым годзе мы ўжо распрацавалі і ўзгаднілі з гарадскімі ўладамі «Генеральны план» для гэтай эксперыментальнай вуліцы і рэалізавалі першыя тры урбаністычныя інтэрвенцыі:

- драўляны "парклет" з лавачкамі, столікамі, раслінамі і паркоўкай для ровараў, спраектаваны Аляксандрай Рамейка пад куратарствам Ганны Зубчонак (вул. Кастрычніцкая, 16, паміж фітнэс-клубам Moby Dick і паркоўкай МЗКР);

- алею ўздоўж аўтапаркоўкі з мясцовымі раслінамі ў драўляных кадках, усталяваную эколагамі з "Зялёнай сеткі" (вул. Кастрычніцкая, 16);

- "жывую сцяну" з інтэграванымі ў мурал раслінамі і сінічнікамі, у супрацоўніцтве з мастаком Cowek, фларысткай Юліяй Стратовіч (студыя "Moss Town") і ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Напрацягу 2017 года будзем рэалізовываць астатнія 20+ пунктаў з «Генеральнага плану» Vulica Brasil, і гэты спіс будзе дапаўняцца. Сярод запланаванага: роварная дарожка, энергаэфектыўнае асвятленне, падзельны збор смецця, зялёныя зоны і публічныя прасторы, а таксама веліз новых творчых ідэй, з нязменным акцэнтам на мастацтва.

Бліжэйшыя мерапрыемствы пройдуць ужо з 3 па 7 красавіка, калі ў Мінск прыедзе адзін з выбітных бразільскіх архітэктараў новага пакалення спадар Лаўрэнса Жыменэс з бюро «ФЖМФ» (FGMF, г. Сан-Паўла), якое, па версіі спецыялізаванага часопіса "Wallpaper", уваходзіць 30-ку лепшых у свеце. У «дуэце» з таленавітым беларускім архітэктарам Георгіем Заборскім ён будзе каардынаваць урбаністычную секцыю Vulica Brasil.

Запрашаюць усіх зацікаўленых архітэктараў, мастакоў, эколагаў, скульптараў, навукоўцаў, інжынераў, гарадскіх актывістаў паўдзельнічаць у мерапрыемствах праграмы і стаць часткай урбаністычнай каманды Vulica Brasil. Для больш падрабязнай інфармацыі звязвайцеся з арганізатарамі праз е-мэйл vul.brasil@gmail.com

ПРАГРАМА

1 красавіка, субота
20:00-4:00 Кастрычніцкая: grand opening
Паці ад Feel Brazil і 34mag, прысвечаная адкрыццю вулічнага сезону на Кастрычніцкай і пачатку працы над урбан-этапам фэста Vulica Brasil 2017 / Хуліган (Кастрычніцкая, 16)

4 красавіка, аўторак
14:00-16:00 Лекцыя Lourenço Gimenes / архітэктурны факульт БНТУ (Незалежнасці, 65, корпус 5, аудыторыя 503)

5 красавіка, серада
15:00-21:00 праца над Генеральным Планам Vulica Brasil для вуліцы Кастрычніцкая / Space Port (Кастрычніцкая 16а, Event Space, малая зала)

6 красавіка, чацвер
15:00-21:00 воркшоп па архітэктуры і дызайне / Space Port (Кастрычніцкая 16а, Event Space, малая зала)

7 красавіка, пятніца
14:00-17:00 праца над Генеральным Планам Vulica Brasil для вуліцы Кастрычніцкая / Space Port (Кастрычніцкая 16а, Event Space, малая зала)

19:00-21:00 публічная лекцыя Lourenço Gimenes па урбаністыцы, прэзентацыя Генеральнага Плану Vulica Brasil для вуліцы Кастрычніцкая на 2017, пытанні-адказы / ЦЭХ (Кастрычніцкая, 16, 2 паверх, уваход праз Хуліган)

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны. На воркшопы патрэбная рэгістрацыя.

Фото: Foursquare