Выставки

Временная экспозиция к 100-летию белорусских писателей (0+)

22 июня 2020 - 31 августа 2020

Музей истории белорусской литературы

Минск, ул. М.Богдановича, 13

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: взрослые - 3 руб., школьники, студенты - 1,50 руб.

 

Временная экспозиция к 100-летию белорусских писателей (0+)

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта “Дыяменты прыгожага пісьменства” працуе часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Чалавек нараджаецца, каб жыць…”, прысвечаная 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 95-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі і 100-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Міколы Аўрамчыка, Аляксея Пысіна, Аляксея Карпюка, Пятра Прыходзькі.

75 год прайшло з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Але і да гэтага часу яна адгукаецца пякучым болем у сэрцы кожнага чалавека. Помніць аб вайне, гераізме і мужнасці тых, хто змагаўся з ворагам і выратаваў ад фашысцкага нашэсця Радзіму, — значыць берагчы мір і гэта абавязак усіх, хто жыве на зямлі.

На доўгія гады тэма Вялікай Айчынная вайны стала адной з галоўных у беларускай літаратуры і назаўсёды засталася ў творчасці тых пісьменнікаў, якія яе прайшлі ад першага да апошняга дня.

Аўтары экспазіцыі звяртаюцца да другой сусветнай вайны як адной з найвялікшых трагедый ХХ стагоддзя, якая прынесла смерць тысячам людзей і чалавецтва павінна гэта заўсёды помніць. Часовая экспазіцыя адбываецца ў рамках праекта “Дыяменты прыгожага пісьменства”, які прымеркаваны да стагадовых юбілеяў беларускіх пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў, навукоўцаў.

На экспазіцыі прадстаўлены: кнігі з дароўнымі надпісамі Пятра Прыходзькі, Міколы Аўрамчыка, Івана Навуменкі, Аляксея Пысіна; юбілейны медаль “65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, які належыў Міколу Аўрамчыку, рукапісныя вершы аб вайне, а таксама ўнікальныя перыядычныя выданні ваеннага часу.

Экспазіцыя музея працуе: панядзелак – аўторак, чацвер – субота з 9:30 да 17:30; серада з 9:30 да 19:00.

Выхадны дзень – нядзеля.