Концерты

«Восеньскія мары»: музыкальная программа ко Дню города (0+)

11 сентября 2021

Лошицкая усадьба

Минск, проезд Чижевских, 8/2

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 10 руб. – для взрослых; 8 руб. – для студентов; 5 руб. – для школьников.

 

«Восеньскія мары»: музыкальная программа ко Дню города (0+)

11 верасня, у Дзень горада Мінска, а 16-й гадзіне ў музеі «Лошыцкая сядзіба» адбудзецца мерапрыемства з музычнай праграмай «Восеньскія мары», арганізаванае сумесна з «Музычнай гасцёўняй» Белдзяржфілармоніі. Мастацкі кіраўнік – Таццяна Старчанка.

У вялікай гасцёўні сядзібнага дома ў выкананні Таццяны Старчанка (фартэпіяна) і Станіслава Петчанка (віяланчэль) прагучаць творы знакамітых беларускіх, рускіх і еўрапейскіх кампазітараў Напалеона Орды і Міхаіла Ельскага, Пятра Чайкоўскага і Леаніда Дзясятнікава, Жуля Маснэ і Энрыке Гранадаса.

Квіток дае магчымасць наведаць экспазіцыі музея.

Магчыма бронь квіткоў па тэлефоне (017) 396-18-86, праз электронную пошту loshytsa@gmail.com, а таксама сацыяльныя сеткі музея ВКонтакте, Facebook и Instagram (/loshytsamuseum).

«Музычная гасцёўня» – гэта ўнікальныя аўтарскія праграмы, у якіх прадстаўлена насычаная палітра музычных жанраў: сольныя інструментальныя канцэрты, камерна-інструментальная, камерна-вакальная і сімфанічная музыка.