Вялікае Княства Паэзіі
У сувязі са старшынствам Літоўскай Рэспублікі ў Еўрапейскім Саюзе Амбасада Літвы і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” запрашаюць на вечарыну Magnus Ducatus Poesis (Вялікае Княства Паэзіі), а таксама фотавыставу Альгімантаса Александравічуса “Водбліскі Вялікага княства”, якія пройдуць у галерэі “Ў” 11 ліпеня.
У літаратурным праекце “Magnus Ducatus Poesis”, які з 2006 года аб’ядноўвае творцаў з краінаў, чые тэрыторыі раней складалі Вялікае Княства Літоўскае, сёлета возьмуць удзел
літоўскія паэты:
Эўгеніюс Алішанка,
Владас Бразюнас,
Марыюс Бурокас,
Антанас А. Ёнінас,
Альвідас Шляпікас
і беларускія паэты:
Андрэй Адамовіч,
Алеся Башарымава,
Вера Бурлак,
Галіна Дубянецкая,
Алесь Разанаў.
Падчас літаратурнага мерапрыемства выступіць музыка Тодар Кашкурэвіч.
Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч.