Здесь зовут на загородную велоэкскурсию (14+)
12 сентября 2021
СПРАВКИ: здесь
ВХОД: 29 руб.
12 верасня, 11:00 «Заслаўе–музей-дача Васіля Быкава–Мінскае мора»
Заслаўе – залатая класіка беларускага турызму. Гэта выразны і яскравы падручнік па гісторыі Беларусі ад “А” да “Я”, разгорнуты ў маляўнічай прасторы: ад летапіснай крэпасці Рагнеды і Ізяслава, высланых сюды кіеўскім князем Уладзімірам – да вытворчых цэхаў сучасных мінскіх прадпрыемстваў.
Цудоўным дадаткам да падарожжа ў Заслаўе стане экскурсія ў музей-дачу беларускага легендарнага пісьменніка Васіля Быкава. Музей-дача дае ўяўленне пра дачны побыт творцы ў 1985-1998 гг., пра тое, якім Васіль Быкаў быў у штодзённым жыцці. Таксама ў музеі захоўваюцца карціны, створаныя ўласнаручна В. Быкавым; малюнкі; чарнавікі; кнігі з аўтографамі і карціны, падораныя пісьменніку.
А на дэсерт – адпачынак на Мінскім моры, згадка пра якое ва ўсіх пакаленняў мінчукоў выклікае салодкую ўсмешку!
Аб’екты: валы абарончай крэпасці Х ст., старая забудова, помнік Рагнедзе і Ізяславу, касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі XVIII ст., рынкавая плошча з помнікамі князю Ізяславу, абарончыя ўмацаванні і кальвінскі збор XVI ст.; музей-дача Васіля Быкава , Мінскае мора.
Працяг: 8 гадзін, 42 км
Кошт: 29 рублёў ( 25 экскурсія па маршруце + 4 наведванне музея-дачы Васіля Быкава).
Запіс у групу: +375 (29) 853-57-49