Заслаўе – залатая класіка беларускага турызму. Гэта выразны і яскравы падручнік па гісторыі Беларусі ад "А" да "Я", разгорнуты ў маляўнічай прасторы: ад летапіснай крэпасці Рагнеды і Ізяслава, высланых сюды кіеўскім князем Уладзімірам - да вытворчых цэхаў сучасных мінскіх прадпрыемстваў.
Цудоўным дадаткам да падарожжа ў Заслаўе ў гэтыя памятныя дні стане агляд і экскурсія ў музей-дачу беларускага легендарнага пісьменніка Васіля Быкава. Музей-дача дае ўяўленне пра дачны побыт творцы ў 1985-1998 гг., пра тое, якім Васіль Быкаў быў у штодзённым жыцці. Таксама ў музеі захоўваюцца карціны, створаныя ўласнаручна В. Быкавым; малюнкі; чарнавікі; кнігі з аўтографамі і карціны, падораныя пісьменніку.
А на дэсерт – адпачынак і купанне на Мінскім моры.
Аб’екты:
- чыгуначная станцыя “Беларусь”,
- валы абарончай крэпасці Х ст.,
- старая забудова,
- помнік Рагнедзе і Ізяславу,
- касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі XVIII ст.,
- рынкавая плошча з помнікамі князю Ізяславу,
- абарончыя ўмацаванні і кальвінскі збор XVI ст.;
- музей-дача Васіля Быкава,
- Мінскае мора.
Старт а 10:00, працягласць маршрута - 42 км (10 гадзін), кошт - 29 руб. ( экскурсія па маршруце + наведванне музея-дачы Васіля Быкава).
Запіс у групу: +375298535749 (магчымы пракат ровараў).