Эпатажная велаэкскурсія (16+)
13 октября 2017
Справки: тут.
Вход: бесплатный, нужно записаться.
"Легенды і міфы мінскіх нефармалаў канца 1980-х" велаэкскурсія па слядах "Беларускага клімата" і сустрэча з паэтам Дз. Строцавым.
Ужо традыцыйна "Менскі велашпацыр" закрывае веласезон самай эпатажнай са сваіх велаэкскурсій. І ўжо традыцыйна – адбываецца гэта ў найменш прыдатны для ровараў час, у змрочны кастрычніцкі вечар.
Мінскія мастакі-авангардысты з арт-суполкі "Беларускі клімат", адчуваючы сум і нуду узорнай савецкай сталіцы канца 1980-х, вырашылі напоўніць яе зданямі і прывідамі, рыцарамі і цмокамі, руінамі замкаў і таемнымі знакамі...
Вячэрнія прагулкі з эпатажнымі выхадкамі і бясконцае фантазіраванне творчых маладзёнаў на тэму знакавых гарадскіх аб'ектаў з цягам часу пераўтварылася ў сапраўдны экскурсійны маршрут, які напоўніў горад новым містычным сэнсам, зусім іначай патлумачыў яго прастору, паходжанне і назву. У савецкі час за падобныя гісторыі можна было вельмі лёгка - нарвацца на гопніка, трапіць у пастарунак, атрымаць дыягназ. А сёння - мы запрашаем у гэтае падарожжа вас, прыхільнікі горада, гумару і прыгодаў.
Напрыканцы экскурсіі, бліжэй да 21.00, нас гасцінна будзе чакаць "Кальянная №1", дзе мы сустрэнемся з вядомым паэтам Дзмітрыем Строцавым, удзельнікам суполкі "Беларускі клімат", адным з аўтараў распаведзеных падчас экскурсіі гісторый.
Іншыя бліжэйшыя экскурсіі:
15.10, 14-00 Водар Асмалоўкі: пешаходная экскурсія
29.10, 13-00 Мінскія навамучанікі: горад подзівгаў 1920-50-х гадоў