Веладзяды (16+)
2 ноября 2019
СПРАВКИ: здесь
ВХОД: вольныя ахвяраванні.
Як вядома, з другім прышэсцем Хрыста, якое адбудзецца неўзабаве, мёртвыя ўваскрэснуць - і на мінскіх могілках усё заварушыцца. Асабліва шумна будзе ў цэнтры – дзе знаходзіцца некалькі гістарычных некропаляў.
Арганізатары прапануюць вам загадзя пазнаёміцца з тымі, з кім прыйдзецца сустрэцца ў свой час, а таксама з гісторыяй узнікнення, існавання і "спецыялізацыяй" саміх могільнікаў.
Веладзяды – гэта эксклюзіўная экскурсія-марафон з удзелам некалькіх гідаў, падчас якога мы наведаем некалькі буйных гістарычных пахаванняў горада: Кальварыю, татарскі мізар, яўрэйскія могілкі, Старажоўку, Залатую горку, Вайсковыя могілкі.
Збор: каля галоўнай брамы Кальварыйскіх могілак. Да экскурсіі можна далучыцца на любым этапе і без ровара:
12:00-13:00 Кальварыя.
13:20-13:40 яўрэйскія могілкі на вул.Сухой.
14:00-14:20 татарскі мізар на вул.Грыбаедава.
14:35-14:50 пахаванне І сусветнай вайны на вул. Чарвякова.
15:00-15:15 Старажоўскія могілкі ля царквы св.Марыі Магдалены.
15:30-15:50 могілкі на Залатой горцы ля касцёла св.Роха.
16:00-17:00 Вайсковыя могілкі.
Запіс на экскурсію: праз любую гугл-форму на сайце ці лістом на пошту: info@mienskbiketour.by ці прыватным паведамленнем у ВК ці Facebook.