Кино

Вадалазы пад дажджом

13 февраля 2016

Музей Петруся Бровки

Минск, ул. К.Маркса, 30

Вход: бесплатный.

Вадалазы пад дажджом

13 лютага 2016 годаа 17-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на вечар эстонскай анімацыі, дзе адбудзецца знаёмства з творчасцю сусветна вядомых аніматараў – Прыйт Пярна і Вольгі Пярн.

Увазе наведвальнікаў будзе прадстаўлены анімацыйны фільм пад назвай «Вадалазы пад дажджом», зняты ў 2009 годзе. Стужка атрымала больш за 30 узнагарод і прызнаецца крытыкай адным з самых выдатных анімацыйных фільмаў у гісторыі Эстоніі.

Анімацыйная стужка з іроніяй распавядзе аб адным дні ў сям'і  вадалаза і дантыста. Аб каханні, на якое папросту не хапае часу.

Аніматары змешваюць чорны гумар і сумны абсурд, даходзячы да трагічнасці. Заблытанасць і непразрыстасць таго, што адбываецца ў сучасным свеце, у стасунках паміж людзьмі, адлюстравана ў дзіўным сюжэце «Вадалазаў пад дажджом». Каханне… Ці магчыма высокае пачуццё ў такім свеце? А можа яно застаецца нездзяйсняльнай марай і непабачаным сном?

Прыйт Пярн – эстонскі мастак, аніматар, працуе ў анімацыйным кіно з 1977 года на студыях «Талінфільм», «Эсці Ёнсфільм». Вольга Пярн (Марчанка) – наша суайчынніца, нарадзілася у Мінску, скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, працавала ў студыі мультыплікацыі на «Беларусьфільме». Аўтары працуюць разам з 2005 года.

Фото:kinosoprus.ee