Фесты

Ушанаванне продкаў

1 ноября 2015

Справки: тут.

Вход: 40 000 руб. – для дарослых, 30 000 руб. – для студэнтаў, 20 000 руб. – дзяцей школьнага ўзросту, для дашкольнікаў – бясплатна.

Ушанаванне продкаў

"Пабожная святая мэта, самотнае месца, начны час, фантастычныя абрады калісьці моцна хвалявалі маё ўяўленне.."
А. Міцкевіч, “Дзяды”

Святочныя дні ўшанавання продкаў некалі пранізвалі ўвесь традыцыйны абрадавы каляндар беларусаў. З іх найбольш знакамітыя і захаваўшыяся да нашых дзён – “Восеньскія Дзяды” і “Радаўніца”. Мерапрыемства “Дзяды. Ушанаванне продкаў” – гэта магчымасць адчуць адвечную філасофію быцця ў атачэнні восеньскіх пейзажаў музея пад адкрытым небам.

У праграме:

  • Тэатралізаваны перформанс “Святочная вячэра” 
  • дэманстрацыя знятага ў музеі фільма «Абрад “Дзяды”» 
  • знаёмстава з традыцыямі ўшанавання продкаў у капліцы св. Мікалая
  • экскурсія па выставе абразоў, набытых у апошняй экспедыцыі музея

Жывая музыка дудароў, традыцыйныя стравы і напоі ў карчме,
вырабы народных майстроў для ўсіх наведвальнікаў музея!

Толькі ў гэты дзень - прэзентацыя архіва, які бытаваў у музейнай сядзібе з канца XІX стагоддзя. Наведвальнік стане не проста сведкам вяртання сямейных дакументаў у родныя сцены. Архіў будзе інтэрактыўным – можна глядзець, дакранацца і абмяркоўваць. Можна прыносіць свае старыя дакументы, фатаграфіі і нават альбомы для спробы інтэрпрэтацый альбо, калі вы жадаеце, перадаць іх для захоўвання ў зборы музея.

Як нас знайсці? Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка” у в. Азярцо
Транспарт: ад метро «Пятроўшчына» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Гарадзiшча, Дубянцы, Чыкі, Музей у 10:15, 12:20, 13:50, 14:29, 15:55
ад метро «Пятроўшчына» на маршрутным таксі ў накірунку да Гарадзішча ў 10:00, 10:55, 12:00, 12:55, 14:25, 15:25.

Экспазіцыя працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Фота: riowang.blogspot.com