Выставки

Фотопроект «Ураўненне стану» (12+)

20 ноября 2020 - 6 декабря 2020

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 5 руб.

 

Фотопроект «Ураўненне стану» (12+)

З 20 лістапада ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3) пачаў работу фатаграфічны праект «Ураўненне стану» куратаркі Дзіны Даніловіч.

«Ураўненне стану» – гэта ўзаемадзеянне персанальных выказванняў адзінаццаці аўтараў, паміж якімі выяўляецца асаблівая сувязь, магчымая толькі пры абставінах «тут і цяпер». Яны аб’яднаныя ў адкрытую сістэму, лакалізаваную ў адным месцы. Формулу сучаснасці складана разлічыць. Калі гэта боль, страх і пакуты, тады свядомасць іх выціскае. Калі задавальненне – растварае.

Сучаснасць можа існаваць у мове мастакоў як штосьці часовае, ледзьве ўлоўнае. Пры гэтым сэнс нараджаецца прамінулым днём, гэта заўсёды нейкае вяртанне да таго, што было. Сэнс утрымліваецца не памяццю, як эмоцыя або мімалётнае адчуванне, але розумам.

Практычна ўсе праекты сёння набываюць новыя канатацыі ў зменлівым кантэксце часу і месца, яднаючыся з новымі ўмовамі: сацыяльнымі, этычнымі, псіхалагічнымі..., пераасэнсоўваючы знаёмыя паняцці, звыклыя сувязі, ламаючы стэрэатыпы ўспрымання.

Тут медыум фатаграфіі мастакі праекта выкарыстоўваюць у розных формах і стратэгіях стварэння візуальнага вобраза: ад мадэрацыі і дакументацыі нейкага мастацкага дзеяння да пераўтварэння невыразных аб’ектаў звыклага жыцця ў арт-аб’ект, ад трансляцыі асабістых інтымных перажыванняў да «фатаграфіі наступстваў» або «impact фатаграфіі» і г.д.

Мастакі Кацярына Кузьмічова, Марыя Карнеенка, Аляксандр Веледзімовіч, Андрэй Кузьмянок, Аляксандр Зяньковіч, Герман Дамброўскі, Аляксандра Салдатава, Ігар Саўчанка, Ігар Ганчарук, Лілія Грынь, Кацярына Малама, куратарка Дзіна Даніловіч - аўтары ўраўнення стану, якое звязвае паміж сабой параметры сучаснасці.

Праект рэалізаваны сумесна з Беларускім грамадскім аб’яднаннем фатографаў.

Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00.

Выхадныя: панядзелак, аўторак.

 

А 27 лістапада ў 18:30 адбудзецца экскурсія з куратаркай і аўтарамі праекта «Ураўненне стану». Дзіна Даніловіч, Марыя Карнеенка, Андрэй Кузьмянок, Ігар Ганчарук, Ігар Саўчанка, Кацярына Малама распавядуць пра ідэю стварэння праекта, сваіх творах і новай рэальнасці.

Месца сустрэчы: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3).