Фесты

Тыдзень Швецыі

30 мая 2016 - 4 июня 2016

Победа

Минск, ул. Интернациональная, 20

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Тыдзень Швецыі

З 30 мая па 4 чэрвеня 2016 года ў Мінску пройдзе Тыдзень Швецыі, прысвечаны шведскай мове, культуры, адукацыі і эканоміцы. У рамках Тыдня Швецыі адбудуцца наступныя мерапрыемствы:

30 мая, 18.00 – 21.00, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау (пр-т Газеты “Праўда”, 11). Семінар для выпускнiкоў Стакгольмскай школы эканомiкi ў Рызе і праграм Шведскага Інстытута. Арганізаваны пры ўдзеле прадстаўнікоў Стакгольмскай Школы Эканомiкi ў Рызе і Шведскага Інстытута. Уваход па запрашальніках.

31 мая, 18.00 – 20.00, к/т “Победа” (Інтэрнацыянальная, 20). Спазнай Швецыю: дзень шведскай мовы, культуры і адукацыі. Пры ўдзеле прадстаўнікоў Шведскага Інстытута. Уваход вольны.

31 мая - 4 чэрвеня, к/т “Победа”. Фестываль шведскага кіно ў Мінску. Уваход вольны. Квіткі на фільмы можна атрымаць у касе кінатэатра з 18.00 перад кожным паказам.

31 мая ў 20.00 - драмы Аманды Адальфсан “Юная Сафі Бэл” (2014).
1 чэрвеня ў 19.00 - фільм Марціна Хёгдаля “Ледзяны цмок” для падлеткавай аўдыторыі (2012). Супольны паказ з офісам ЮНІСЕФ у Беларусі, прымеркаваны да Сусветнага дня абароны дзяцей.
2 чэрвеня ў 19.00 - драма Роні Сандаля “Чортава шведка” (2015).
3 чэрвеня ў 19.00 - драма Ханэса Хольма “Па-за блакітнымі нябёсамі” (2010).
4 чэрвеня ў 19.00 - камедыя Фелікса Хернгрэна “100-гадовы стары, які вылез праз акно і знік (2013).

31 мая - 4 чэрвеня, фае к/т “Победа”. Фотавыстава “Мазаіка жыцця. Роля сям’і ў шведскім грамадстве”. Сумесна са Шведскім Інстытутам і Фондам ААН у галіне народанасельніцтва.

1 чэрвеня, 11:00 і 13:30, Мінская сярэдняя школа №25. Дзіцячы спектакль “Мама Му ў басейне”. Мерапрыемства арганізаванае супольна з офісам ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь і прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
1 чэрвеня, 13:00, кнігарня Ў (пр-т Незалежнасці, 37а) і 19.00, Кніжная шафа (пр-т Дзяржынскага, 9). Літаратурнае падарожжа Беларусь – Швецыя. Сустрэча са шведскімі пісьменніцамі Эбай Віт-Братстром і Сцінай Стур. Уваход вольны.
2 мая, 17:00, Нацыянальны гістарычны музей РБ (К.Маркса, 12). Урачыстае адкрыццё выставы “SUSTAINIDENTITY” беларуска-шведскай мастачкі Людмілы Хрысцесевай. Уваход па запрашальніках. Выстава будзе працаваць з 2 чэрвеня па 3 ліпеня.
3 чэрвеня, 17:30, актавая зала Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна (Гікала, 4). Пастаноўка “Фрэкен Жулі” Аўгуста Стрындберга. Арганізавана супольна з Цэнтрам шведскіх даследаванняў. Уваход вольны.

Фота: ravepad.com