Кино

Трэцi Рулет: паказ мультымедыйных праектаў

10 декабря 2015

Цэх

Минск, ул. Октябрьская, 16

Справки: тут.

Вход: 25 000 руб.

Трэцi Рулет: паказ мультымедыйных праектаў

У праграму Трэцяга рулета увайшлі 10 лінейных мультымедыйных праектаў 2013-2015 гадоў, на прыкладзе якіх можна прасачыць тэндэнцыі ў працы з жанрам лінейных мультымедыйных праектаў.

У праграму ўвайшлі наступныя работы аўтараў з Расіі, Украіны, Беларусі, Швецыі, Даніі, Іспаніі і Вялікабрытаніі:

«A film on friendship» аўтар Magnus Wennman
«Kronniken» аўтары Trondur Dalsgard / Jens Henrik Daugaard
«Calcio Storico» аўтары David Airob, David Ramos, José Bautista
«Wonderland» аўтар Alvaro Laiz
«The House of the blinds» аўтар James Morgan
«З варагаў у грэкі» аўтар Артур Бондар
«Двулапы сябар» аўтар Максім Сарычаў
«Культура супрацьстаяння» аўтар Максім Дандзюк
«Afterlove» аўтар Марыя Пляшкова
«Футбольныя хуліганы: Смак паразы» аўтар Андрэй Любімаў

Усім работам будуць папярэднічаць відэаінтэрв'ю, у якіх аўтары прадставяць свае работы, а таксама распавядуць пра тое, чаму ім блізкі жанр мультымедыйнай прэзентацыі сваіх праектаў. Англамоўныя ролікі будуць паказаныя з рускімі субтытрамі.

ярод аўтараў лаўрэаты прэстыжных фатаграфічных конкурсаў: NPPA Best of Photojournalism, Picture of the Year International, World Press Photo, Sony World Photography Award, POY Latam, Feature of the Year Getty Awards, фіналіст Magnum Ideas Tap Foundation Award, уладальнікі грантаў Tim Hetherington Grant 2012, Eugene Smith Grant, Pulitzer Center on Crisis Reporting grant, удзельнік адукацыйнай праграмы фотаагенцтваў VII Photo Mentor program.

Рулет – гэта афлайнавая сетка паказаў, якая прадстаўляе шырокай аўдыторыі кароткаметражныя дакументальныя мультымедыйныя работы, зробленыя фатографамі. Паказы праходзяць адначасова ў некалькіх гарадах.

Прэм'ерныя паказы пройдуць 10, 11, 12 снежня ў 15 гарадах: Волагдзе, Екацярынбургу, Есентуках, Калінінградзе, Кіраве, Краснаярску, Мінску, Віцебску, Маскве, Празе, Санкт-Пецярбургу, Сыктыўкары, Таганрогу, Тыраспалі, Хабараўску і Чэлябінску.

Фота: enter.kazanfirst.ru