Посмотрите эту провокационную постановку Trash Cuisine (18+)
29 августа 2021 - 4 сентября 2021
Сардэчна запрашаем у кафэ «Смяротнае пакаранне». Сённяшнія стравы дня нашага кухмістра ўключаюць пакаранне на электрычным крэсле, павешанне і смяротную ін’екцыю.
Правакацыйная і дагэтуль актуальная, пастаноўка Trash Cuisine (2013) распачынае месяц Беларускага свабоднага тэатра ў фармаце онлайн. Глядзіце таксама:
5 верасня: «Час жанчын» (2014)
12 верасня: «Палаючыя дзверы» (2016)
#TrashCuisine уздымае пытанне смяротнага пакарання, што працягвае існаваць у сучасным свеце. 55 краін захоўваюць яго як у заканадаўстве, так і ў практыцы, і Еўропа застаецца ў спісе кантынентаў, дзе смяротная кара па-ранейшаму існуе – у 2021 – з-за Беларусі.
Свабодны тэатр падае ежу, музыку, танцы і Шэкспіра, прыпраўленых змрочным гумарам, у той час калі праўдзівыя гісторыі зняволеных, катаў, юрыстаў па правах чалавека і семʼяў пакараных займаюць цэнтр увагі.
Спектакль ідзе на англійскай мове з рускімі субтытрамі.