Другое

Культурныя загадкі Трактарагорада

18 февраля 2017

метро Тракторный завод

Минск, ул. Долгобродская

Справки: тут+375 29 704 00 18

Вход: бесплатный.

Культурныя загадкі Трактарагорада

Узорны сацгарадок Трактарнага завода яшчэ на этапе свайго будаўніцтва (2-я пал. 1940-х гг.) быў праслаўлены беларускімі паэтамі і пісьменнікамі. Быў папулярны ён сярод мастакоў, літаратараў, аўтараў дакументальных кіназамалёвак і ў наступныя дзесяцігоддзі.

А ў наш час гэтыя атмасферныя вуліцы і двары сталі сапраўдным скарбам для сучаснай кінаіндустрыі і крыніцай натхнення для шматлікіх фатографаў. Зомбі, сланы, трупы ды следчыя – каго толькі не бачылі ля сваіх дамоў мясцовыя жыхары! Больш за тое – мноства знакамітых дзеячоў мастацтва, культуры, палітыкі – нарадзіліся і жылі ў знакамітым Трактарагорадзе. Па літаратурна-мастацкай мапе гістарычнага пасёлка вас правядзе Віктар Жыбуль – вядомы беларускі паэт, архівіст, мясцовы жыхар.

Ад ст.м. Трактарны завод (выхад у бок МТЗ)

інфармацыя: +375 29 704 00 18